Круглы стол "Лёсы віляйчан у перыяд польскай акупацыі"

20.09.2021

 

(1921 – 1939 гг.)

Колькі знакамітых суайчыннікаў звязана з Вілейшчынай! Колькі іх зорачкамі адляцела ў Вечнасць !..

Пасяджэнне прысвечана знаёмству з жыццём, асобай, творчасцю Ганны Новік. Асаблівая  ўвага адводзілася старонкам жыцця Ганны Новік у перыяд нацыянальна-вызваленчага руху ў 1921-1939 гг. на тэрыторыі Заходняй Беларусі. За антыпольскую дзейнасць Ганна Новік адбывала пакаранне ў вілейскай турме на працягу амаль трох год, дзе страціла зрок, дачку, здароўе. 17 верасня 1939 года савецкія войскі перайшлі граніцу і забралі пад сваю апеку Заходнюю Беларусь.Ганну Новік выбралі дэпутатам Народнага Сходу і паслалі ў Беласток. З'езд у Беластоку працаваў 3 дні і прыняў рашэнне: далучыцца да Савецкай Беларусі, а тым самым — да СССР.

Лёс Ганны Новік – часцінка гісторыі вілейшчыны, часцінка душы беларускага народа.

На пасяджэнні ўздымалася праблема сувязі чалавека з яго малой Радзімай, каб не апынуцца без каранёў, без мінулага і будучыні. Дзевяцікласнікі дзяліліся ўспамінамі сваіх старэйшых родных, якія жылі ў той далёкі час пад польскім прыгнётам. Вучні разам з Аленай Людвікаўнай прыйшлі да высновы, што  чалавек абавязаны ведаць, чым цікавая яго зямля, дзе і ў чым яго апора. Знаёмства з паэтычным светам і гістарычным лёсам Ганны Новік , актыўнага дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху ў 1921-1939 гг., дэлегата Народнага Сходу 1939 г., падпольшчыцы і партызанкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, члена Саюза пісьменнікаў БССР,  актуальна і будзе цікава навучэнцам школы.

Не гавары, што ўсё міне,
Ніколі вечнасць не мінае –
Яе часцінка і ва мне-
Жывая, светлая,зямная.
65 66
67