Методический материал

 

Уладзімір Дубоўка "Родная мова". (видео файл)

 

Школьная алімпіяда (матэрыялы для падрыхтоўкі) 11 клас

05.01.2024
развернуть

Школьная алімпіяда - 9 клас

04.12.2023
развернуть
  1. Устаўце прапушчаныя літары (5 балаў) : аб’я…джаць, ра…чарціць, фу…баліст, ток-шо…, верхн…дзвінскі, бал…рына, а…дыторыя, тры…мф, каля …ладзіміра, эл…ксір.
  1. Растлумачце лексічнае значэнне фразеалагізмаў, падбярыце да кожнага фразеалагізм-сінонім (5 балаў).

І след прастыў –    , разводзіць рукамі –   , абое рабое –   , як леташні снег-          , на злом галавы-       .  

 

  1. Зрабіце марфемны разбор (10 балаў).

прычасаўся, прычасалася , прычэшамся,прычэсваецеся; зрабіўшы, робячы,

песня, спяваць, праспяваўшы, спеты.

 

  1. Растлумачце значэнне наступных слоў(7 балаў).

Кроквы,крушня,вэлюм ,вяндліна,гавяда,лой,прысак.

 

  1. Пастаўце націск у словах (8 балаў).

          Арышт, ку-ка-рэ-ку, брыдкі, генезіс, вага, заінелы, агент, бармен, вярба(верба), гурба, дыспансер, жалюзі, жальба, занятасць, знахар, камбала.

  1. Запішыце 1 просты, ускладнены, неразвіты сказ з як мага большай колькасцю слоў (5 балаў).

 

  1. Падбярыце па 2 сінонімы да слоў (5 балаў).

 

    Прыстойна – , рэчаіснасць –  , наступны –   , крэпасць-    , світанне-   .

    

  1. Запішыце псеўданімы беларускіх аўтараў (5 балаў).

Алаіза Пашкевіч, Яўген Скурко, Іван Луцэвіч, Канстанцін Міцкевіч, Кандрат Атраховіч.

 

  1. Суаднясіце аўтара, твор, герояў (10 балаў).

Віктар Карамазаў, Юрый Гораў, Міколка, Генрых Далідовіч, “Жураўліны крык”, Уладзімір Караткевіч,Фішар,Міхась Лынькоў, “Дзяльба кабанчыка”,ляснік, Васіль Быкаў, “Паром на бурнай рацэ”,Сцяпан,”Васількі”, “Губаты”.

 

  1. Якую беларускую пісьменніцу называюць “Ластаўка з Палесся”? Назавіце яе 2 творы (2+2).
свернуть

Конкурс "Пад зоркай Максіма Багдановіча"

09.12.2022
развернуть

 

video-(78.3 Мб). Ссылка для скачивания: https://cloud.mail.ru/stock/2bVrWhMobbRDEUSNffvFz6cD

 

свернуть

Наша родная мова

14.06.2022
развернуть

 

Каманда "Лірыкі Вілейшчыны". Відэа: https://disk.yandex.by/i/taDxQhjQTcN3CA

 

свернуть

План даследчай дзейнасці

07.10.2021
развернуть

 

Прадмет – беларуская літаратура

Тэма: “Тэматычная і жанравая разнастайнасць творчасці Уладзіміра Цануніна”

Настаўнік – Бруева Т.А.

Вучань – Цануніна Карына (10 “Б”)

Мэта работы – прааналізаваць творы Уладзіміра Цануніна, вылучыць асноўныя тэмы і жанры творчасці..

У адпаведнасці з гэтым ставяцца наступныя задачы:

1) пазнаёміцца з біяграфіяй пісьменніка, настаўніка;

2) прааналізаваць выданні розных жыццёвых перыядаў аўтара;

3) выявіць, як у творах адлюстроўваюцца асноўныя этапы жыцця паэта.

 

№ п/п

Змест заняткаў

Формы і метады работы

Дата

1

Уступныя заняткі. Мэты і задачы даследчай дзейнасці

Лекцыя, дыялог

03.09

2

Выбар твора для даследавання, фармуліроўка тэмы работы

Дыялог

10.09

3-5

Адбор матэрыялаў па біяграфіі пісьменніка, вывучэнне літаратуры па тэме

Работа з прадметнымі часопісамі

17,24.09

01.10

6-7

Знаёмства з біяграфіяй Уладзіміра Цануніна (паглыбленне ведаў)

Канспект

08,15.10

8-10

Знаёмства з творамі Уладзімра Цануніна

Каменціраванае чытанне, дыскусія

22,29.10

05.11

11

Адбор матэрыялаў для даследавання (не менш за 20 твораў аўтара)

Пошукавая дзейнасць

12.11

12-13

Складанне табліцы па тэматычнай разнастайнасці твораў

Аналіз

19,26.11

14-17

Складанне табліцы па жанравых асаблівасцях твора

Канспект

03, 11, 17,24.12

18-23

Афармленне работы па тэме “Тэматычная і жанравая разнастайнасць творчасці Уладзіміра Цануніна”

Работа за камп’ютарам

01,07,14,22, 28.01

04.02

24-26

Падрыхтоўка прэзентацыі работы

Работа за камп’ютарам

11,18,25.02

27-29

Работа па падрыхтоўцы да выступлення на канферэнцыі

Выступленне перад аўдыторыяй (на кл.гадзіне або на ўроку беларускай літаратуры)

04,11,18.03

30

Выступленне на школьнай навукова-практычнай канферэнцыі

Вуснае выказванне

Асобны графік

31

Аналіз выступлення, работа па прадухіленні недахопаў

Аналіз

Асобны графік

32-34

Падрыхтоўка да выступлення да раённай канферэнцыі

Адказ на пытанні па тэме работы

Асобны графік

35

Выступленне на раённай навукова-практычнай канферэнцыі

Вуснае выказванне

Асобны графік

 

 

свернуть