У рамках акцыі “Званы памяці”
17 кастрычніка 2018 г. вучні 10 «А», «Б» класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве, якое праходзіла ў рамках акцыі “Званы памяці”, прысвечанай 100-годдзю Першай сусветнай вайны.
Мы наведалі Цэнтр эстэтычнага выхавання, дзе адбылася прэзентацыя кнігі С.Бяспанскага “Служа примером бесстрашия”. Цікавымі і пазнавальнымі для вучняў былі выступленні аўтара кнігі С.Бяспанскага, навуковага супрацоўніка Вілейскага краязнаўчага музея А.Каркоткі, кіраўніка музея ў в.Заброддзе Б.Цітовіча. У выкананні Т.Захарыч і У.Цануніна прагучалі музычныя кампазіцыі, прысвечаныя ахвярам Першай сусветнай вайны. Выказваем падзяку арганізатарам мерапрыемства.