Як ты дорага мне, мая родная мова!
22.09.2022
У рамках тыдня беларускай мовы сярод вучняў 5-11 класаў прайшлі разнастайныя мерапрыемствы: "Разумніцы і разумнікі" (7 "А" і "В" класы), "Інтэлектуальны марафон па беларускай мове і літаратуры" (8 "А" і 11-ыя класы), "Свая гульня" (7 "Б" клас), вучнямі 10 "А" праведзена экскурсія ў літаратурным класе-музеі імя І.І.Лашуткі, вучні 8 "А" і 9 "А" класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве "Слоўнікі ведаюць усё".
У рамках Тыдня роднай мовы ў 7 «Б» класе прайшла класная гадзіна “Як ты дорага мне, мая родная мова” ў форме гульні-віктарыны. Мерапрыемства спрыяла далучэнню моладзі да роднай мовы, культуры, традыцый праз знаёмства з народнай культурай, музычным, выяўленчым і літаратурным мастацтвам.