Трывалыя веды
18.01.2023
Шэсць вучняў установы адукацыі прынялі ўдзел у абласным этапе сёлетняй рэспубліканскай прадметнай алімпіяды.
Чацвера вярнуліся з дыпломамі. Дыпломамі трэцяй ступені ўзнагароджаны Курмыса Арцем, Кароль Віялета па прадмеце “Фізічная культура і здароўе”, настаўнікі А.І.Пільчук, Т.Л.Жук. Дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджана Клімовіч Яраслава па прадмеце “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, настаўнік Т.А.Бруева; Дыплом першай ступені атрымала Захарава Валерыя па прадмеце “Руская мова”, “Руская літаратура”, настаўнік А.А.Ваўчкова.
Віншуем з перамогай, дарагія вучні, паважаныя настаўнікі!