Аўтапрабег па месцах пахаванняў Першай сусветнай вайны

20 кастрычніка 2018 года вучні 8-ых класаў прынялі ўдзел у аўтапрабегу па месцах пахаванняў Першай сусветнай вайны. Былі наведаны вёскі Каралеўцы, Любкі, Дварэц, аграгарадок Іжа, царква святога Іосіфа Абручніка ў Іжы. Гэта мерапрыемства праходзіла ў рамках акцыі “Званы памяці”, прысвечанай стагоддзю заканчэння Першай сусветнай вайны.

 

 

І дзе звон памяці? І дзе?
Дзяцінства – радасць. Так і ёсць.
Званок да ведаў нас вядзе…
Еўропа. Сто.Кроў.Смерць.І злосць. 

Званок раскажа: што і дзе…
Вядомы ён, а звон ці госць?
О толькі б зноў не быць бядзе,
Не надышла б на ўсіх нас млосць!.. 

Пакуль трывожыць гэты звон,
Аналіз нам праводзіць ён,
Магчымасць ёсць з малітвай жыць.
Як толькі не – тады бяда…
Цяпло душы. Падзей хада.
Ідзе звон памяці, гучыць…

     Выказваем падзяку арганізатарам мерапрыемства за святую і светлую памяць, за магчымасць дакрануцца да памяці і паразважаць.

  

Вучні 8 “А”, “Б” і “В” класаў
ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Вілейкі”