Тыдзень інтэлектуальнай барацьбы стартаваў!

13.01.2020

Першы дзень трэцяй чвэрці стаў стартавым для ўдзельнікаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. У інтэлектуальных спаборніцтвах бяруць удзел тысячы навучэнцаў.

Навучэнцы нашай навучальнай установы прымаюць удзел па прадметах:

“Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” - Вікторыя Качан;

“Грамадазнаўства” - Андрэй Смолка;

“Руская мова”, “Руская літаратура” – Ганна Тамашэвіч;

“Фізічная культура і здароўе” - Яна Владыка, Ілья Лях, Дзяніс Сяргей;

“Хімія” -  Мікалай Завадскі, Аляксандр Мароз;

Гісторыя” - Андрэй Залеўскі, Уладзіслаў Гатоўка;

“Фізіка” – Аляксей Зубель.

Жадаем поспехаў нашым вучням!