Мiжнародны дзень роднай мовы.

22.02.2020

Кожны год, 21 лютага, народы розных краiн адзначаюць адно з галоȳных свят – Мiжнародны дзень роднай мовы.

афишаРоднае слова ȳваходзiць у наша жыццё з першых дзён. На iм мы ўпершыню вымаўляем самыя пяшчотныя словы: мама, тата, Радзiма, любоў. Родная мова – гэта ня проста сродак зносiн. Яна адлюстроўвае саму душу народа, яго ўяўлення аб жыццi, аб маральных каштоўнасцях, асаблiвасці  народа, нацыi.      

Усё гэта ў поȳнай меры адчулi вучнi чацвёртых класаў нашай школы, якiя сабралiся 22 лютага ў Вiлейскiм раённым цэнтры дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi. Выдатным сонечным ранкам у актавай зале цэнтра прайшло чарговае пасяджэнне культурна-асветнiцкага абʹяднання «Свiтанак».

12Культарганiзатар цэнтра С.С.Рыжэвiч прадставiў вучням настаўнiка беларускай мовы Вiлейскай гiмназii №2 Кажура Вiктара Вiктаравiча. Ён не толькi выкладае беларускую мову i лiтаратуру, але i сам зʹяўляецца аўтарам цэлага шэрагу цiкавых кнiг для дзяцей. Вiктар Вiктаравiч – сябра Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. Ён асаблiва адзначыў, што любоў да беларускай мовы, магчымасць паэтычна выражаць свае пачуццi яму перадаў яго старэйшы сябра i настаўнiк Iван Iосiфавiч Лашутка.

Эмацыянальная, яскравая гаворка ўключала ў сябе мноства вершаў, паэтычных загадак, гумарыстычных замалёвак, у якiх адлюстравалася тонкая назiральнасць аўтара, яго талент бачыць навакольны свет у нечаканым ракурсе. Хлопчыкi i дзяўчынкi яшчэ раз адчулi якой выразнай, вобразнай, шматграннай зʹяўляецца наша мова, гэта вялікае багацце беларускага народа.

Хочыцца верыць, што такiя сустрэчы стануць для нашых дзетак яшчэ адной сцяжынкай у цудоўны свет роднага слова, беларускай лiтаратуры.

Зал

Рыжевич 

зрители Игнат Адамович