Рэкамендацыі – ўсталяваць карыснае прыкладанне…

25.02.2020

 

Не парушаючы традыцыі ў прафілактыцы ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх, 24 лютага кіраўніцтва Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Начальнік раённага аддзела па НС Аляксандр Яхімовіч правёў сустрэчу ў працоўным калектыве Вілейскага раённага выканаўчага камітэта, а першы намеснік начальніка аддзела Анатоль Стрэж сустрэўся з работнікамі Вілейскай РЭС і клубнай сістэмы.  

IMG-f98a514fcbd1fb9d00e953ee8039eba4-VКіраўнікі райаддзела праінфармавалі аб аператыўнай абстаноўцы ў Рэспубліцы, вобласці і раёне, прывялі прыклады пажараў з гібеллю людзей. Таксама спецыялісты правялі тлумачальную працу па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду і аб тым, што не варта забываць аб сваіх састарэлых бацьках.

- Па-ранейшаму асноўнай прычынай пажараў, на якіх загінулі людзі - з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, - акцэнтавалі ўвагу прысутных работнікі МНС. Спецыялісты таксама заклікалі грамадзян, якія маюць пячное ацяпленне ў доме – прывесці яго ў належны стан і быць уважлівымі да ўсяго навакольнага у сваім штодзённым жыцці, а таксама парэкамендавалі ўсталяваць на мабільны тэлефон карыснае прыкладанне МНС Беларусі дапамогу побач і прадэманстравалі аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Удзельнікі сустрэч у якасці замацавання асноўных супрацьпажарных ведаў атрымалі памяткі і ўлёткі з рэкамендацыямі ад МНС. 

IMG-7ae03465946e8d0cfd45578f2c151e50-V  IMG-1767306340cce1f1470ef75eeb4ce5c1-V