Я вырас тут, і край мне гэты дарагі

01.09.2020

1 верасня для вучняў школы прайшоў урок па тэме "Я вырас тут, і край мне гэты дарагі".

Перад вучнямі 11 "А" класа з прывітальным словам выступіў Аляксей Фёдаравіч Шпігун, начальнік службы прызыву Вілейскага ваеннага камісарыяту. На першым уроку прысутнічалі бацькі выпускнікоў, якія ўдзельнічалі ў ходзе мерапрыемства. Вучні паказалі сваю эрудыцыю, веды ў галіне літаратуры, гісторыі, краязнаўства. Адзінаццацікласнікі былі падзелены на каманды: "Васілёк", "Рамонак" і "Зубр". У ходзе гульні выпускнікі прадэманстравалі камандны дух, вучыліся супрацоўніцтву і ўзаемавыручцы. Вучням прапаноўваліся розныя заданні, накіраваныя на выхаванне пачуцця патрыятызму і гонару за Бацькаўшчыну.

image-01-09-20-02-32 image-01-09-20-02-32-1

image-01-09-20-02-32-2 image-01-09-20-02-32-3

Цікавымі і захапляльнымі былі ўрокі ва ўсіх класах установы. Класныя кіраўнікі  кемліва падрыхтаваліся да сустрэчы з вучнямі і дыялог атрымаўся.

9 8

10 17

18 19

20 image-01-09-20-03-43