Вучоба вучобай, а абед…

11.09.2020

 

Вучоба вучобай, а абед – па раскладзе. Так звычайна кажуць людзі, якія надаюць харчаванню  належную ўвагу, усведамляючы яго важнасць для арганізма. Асабліва для юнага. Таму многія бацькі ўдзяляюць харчаванню дзяцей сур’ёзную ўвагу. Харчаванне ў школьнай сталовай  носіць дыетычны характар, у гэтым і заключаецца яго галоўная перавага.

У школьных стравах выключаны ўсе камбітлушчы, пры іх прыгатаванні выключаны толькі алей і смятанкавае масла. Не выкарыстоўваюцца вострыя прыправы, воцат, касцявыя булёны. Для прыгатавання ежы выкарыстоўваем сучаснае абсталяванне, як параканвектамат. Праца ўсяго калектыву ўстановы адукацыі накіравана на тое, каб харчаванне было паўнацэнным, карысным, недарагім і, канечне, смачным.

Харчуецца штодзенна ў школе каля 500 вучняў.

Варта адзначыць, што ўсе супрацоўнікі харчблока праходзяць праз ранішні “фільтр”: замяраюць тэмпературу і ўносяць звесткі ў журнале здароўя. Абавязковае нашэнне пальчатак дзецьмі, што дзяжураць па сталовай. Ва ўстанове адукацыі распрацаваны графік харчавання.

Смачна есці!

image-11-09-20-11-00-1 image-11-09-20-11-00-2

image-11-09-20-11-00-3 image-11-09-20-11-00

image-11-09-20-11-32 image-11-09-20-11-32-3

image-11-09-20-11-32-1 image-11-09-20-11-32-2

 image-11-09-20-01-13-1