Школа атрымала падарункі

14.09.2020

 

Вось і стартаваў новы навучальны год. Хлопчыкі і дзяўчынкі прыйшлі ў свае класы, старанна падрыхтаваныя да заняткаў, селі за парты, і пачалося захапляльнае падарожжа ў краінў Ведаў. Дарослыя пастараліся, каб падарожжа гэта было максімальна камфортным.

- Хочацца ад адміністрацыі нашай школы і апякунскага савета падзякаваць за падарункі ўстанове да новага навучальнага года. У першую чаргу дзякуем раённаму выканаўчаму камітэту за за грашовую дапамогу ў суме 4000 рублёў, на якую будзе набыта мэбля ў настаўніцкі кабінет і кабінет рускай мовы і літаратуры. Мы падрыхтавалі падзячны ліст і калектыву ААТ «Зеніт- БелОМА», адкуль атрымалі дапамогу на набыццё клавіятур і «мышак» у кабінет інфарматыкі. Прыемна ўражаны, наколькі аператыўна была аказана гэта дапамога літаральна на другі дзень пасля нашага звароту на прадпрыемства нам патэлефанавала старшыня прафкама Тамара Бельская і сказала, што пытанне вырашана. Свой падарунак навучэнцам школы да пачатку навучальнага года ўручыў наш колішні выпускнік Андрэй Ермаковіч, які пералічыў грошы на набыццё ноутбука ў кабінет беларускай мовы і літаратуры. Шчыра дзякуем усім гэтым нераўнадушным людзям, неабыякавым да патрэб школы. Мы вам вельмі ўдзячны.

5