Лепшая сувенірная работа

20.11.2020

 

Падведзены вынікі раённага этапу абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу сярод педагагічных работнікаў. У конкурсе прынялі ўдзел педагогі з 17 дзяржаўных устаноў адукацыі раёна, прадстаўлена 36 работ. Для ўдзелу ў абласным конкурсе будзе ўдзельнічаць 21 творчая работа.

Віншуем пераможцаў раённага этапу – Шаранговіча Івана Валер'евіча, Святлану Геронцьеўну Піваварэвіч.

Няхай пашанцуе на абласным этапе конкурсу!