Итоги творческого конкурса

06.01.2021

 

Информационное агентство "Минская правда" в преддверии Нового года запустило сразу три конкурса. Учащиеся учреждения образования с удовольствием приняли участие.

В номинации "Мой подарок любимой стране" первое место у Томковича Алексея, учащегося 9 "А" класса.

Церемония награждения пройдет в Минске.

Поздравляем!


 

З НОВЫМ ГОДАМ, БЕЛАРУСЬ!
Год. Дванаццаць месяцаў.
Зямля робіць адзін абарот вакол Сонца. З году ў год зычым добрага і важнага, карыснага і неабходнага --
сабе, сям’і, краіне, народу.
Снежань. Снег! Дачакаліся…
“Белая сняжынка ў цішы…”
Хочацца быць такім жа шчырым, як гэты сённяшні снежаньскі снег.
Жадаю чыстасці.
Лістапад. Дзе-нідзе лістапад. Яшчэ не зіма, а ўжо і не восень. “Наш клімат не такі ўжо і дрэнны”, -- кажа дзед
Саша.
Хочацца быць схільным да кампрамісу.
Жадаю ўмеранасці.
Кастрычнік. Кастрыца. Ільняныя вырабы -- каштоўная рэч. Лён -- сімвал Беларусі.
Хочацца быць стрыманым ва ўчынках і вырасці прыстойным чалавекам.
Жадаю сціпласці.
Верасень. Букецік верасу ў хаце. Дзіва! Хоць водару і няма, але колер такі ж. Прыемны колер.
Добрая ўсмешка настаўніцы на першай лінейцы.
Хочацца быць дабрадушным. А як інакш? А навошта інакш?
Жадаю лагоднасці.
Жнівень. “Жніво настала, працы многа”. Ураджай. Ураджай добры, калі шлях правільны. Надзейны сябар --
трывалая апора.
Хочацца быць стойкім, не абыходзіць ісціну.
Жадаю вернасці.
Ліпень. Ліпа цвіце -- мёд будзе. Мёд з чаем -- здароўе. І нават нейкая паблажлівасць да іншых.
Хочацца ахвяраваць сваімі інтарэсамі.
Жадаю велікадушнасці.
Чэрвень. Раскоша на лузе. Хараство ў полі. І ты прыхільны да людзей. І вочы ў іх свецяцца. І ў цябе свецяцца… ад імкнення рабіць штосьці для людзей.
Хочацца быць спагадлівым.
Жадаю дабрыні.
Май. Травень. Не будзь гультаём! Спачуваць не будуць! Будзь літасцівым! Працуй!
Хочацца сардэчнасці да ўсіх і чуласці да кожнага.
Жадаю спагадлівасці.
Красавік. Красуе прырода. Дапамагае прырода. Мае продкі стойка пераносілі жыццёвыя нягоды. Мае
бацькі працуюць настаўнікамі. Захоўваюць вытрымку.
Хочацца не губляць настойлівасці.
Жадаю доўгацярплівасці.
Сакавік. Сок з бяроз? З бяроз! Для нас бярозкі не шкадуюць слёз… Мой бацька ціхмяны і стрыманы? Так.
Але ён не бывае раўнадушным. Ціхмяны і стрыманы? Не.
Хочацца заспакаення душэўнага і фізічнага. Так? Не?
Жадаю спакою.
Люты. “Спытае, як абуты”. Трымаць удачу -- з настроем. Гэта пройдзе. Трымаць бяду -- з настроем. І гэта
пройдзе.
У лютым нарадзіўся мой брат.
Хочацца крочыць з тым, хто дае надзею.
Жадаю радасці.
Студзень. Сцюдзёна. Падтрымка Радзімы. Адданасць Радзіме. Жыць для Беларусі. Студзень. Мая мама
нарадзілася 24-га. Я нарадзіўся 23-га.
Хочацца несці і перадаваць пачуццё сардэчнасці.
Жадаю любові.
Жадаю розуму сабраць гэтыя плады. Жадаю веры перадаць плады беларусам.
Дванаццаць, адзінаццаць, дзесяць…
З Новым годам!