Дзякуй за працу!

18.01.2021

 

Адзінаццаць вучняў установы адукацыі прынялі ўдзел у абласным этапе сёлетняй рэспубліканскай алімпіяды. Сямёра – пераможцы ў інтэлектуальных спаборніцтвах.

Работа з алімпіяднікамі патрабуе сістэмнага падыходу і належнай прафесійнай падрыхтоўкі настаўнікаў. Высокія вынікі ў падрыхтоўцы вучняў паказалі Т.А.Бруева, В.М.Сапронава, Т.Л.Жук, А.І.Пільчук.

Дыпломы першай ступені атрымалі Томкавіч Аляксей, Владыка Яна;

другой Качан Вікторыя, Мароз Аляксандр, Лях Ілья, Сяргей Дзяніс;

трэцяй Аляксандр Ямшчыкоў.

Віншуем пераможцаў! Словы падзякі настаўнікам, бацькам! Толькі праца ў камандзе можа даць станоўчыя вынікі.

image-18-01-21-11-10