Выпускныя экзамены - пара адказная і сур’ёзная

07.06.2021

 

Здаецца, зусім нядаўна празвінеў для 32 выпускнікоў школы апошні званок. Юнакам і дзяўчатам 9, 11-х класаў зараз не да адпачынку: ідуць выпускныя экзамены.

Праўда, першы паверх аддадзены пад аздараўленчы лагер. А вось аўдыторыі з другога  і трэцяга паверхаў – пад экзамены. Ціха і спакойна. За сталамі дзяжураць настаўнікі. Арганізацыя экзаменаў прадумана да дробязей. Прадугледжаны ўсе неабходныя меры па нераспаўсюджванні кавіднай інфекцыі. Выпускнікі здаюць экзамены ў праветраных і апрацаваных памяшканнях. Усе члены экзаменацыйных камісій знаходзяцца ў масках, на стале – вада.

У бягучым навучальным годзе многія выпускнікі наведвалі факультатыўныя заняткі, рыхтаваліся праз сістэму стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў. Жадаючыя наведвалі платныя заняткі. На калідоры – стэнды і рэкамендацыі выпускнікам,  праведзены бацькоўскія сходы, сустрэчы з вучнямі.

Дарэчы, у гэтым годзе чацвёра навучэнцаў прэтэндуюць на атрыманне залатога медаля, пяцёра – на пасведчанне з адзнакай.

Заўтра, 8 чэрвеня, апошнія экзамены. Наперадзе новыя выпрабаванні. Спадзяёмся, што нашы выпускнікі з лёгкасцю іх пераадолеюць!

image-07-06-21-10-19-2 IMG_3411

89 981

99