Кансультацыі па падрыхтоўцы вучняў да ЦТ

15.06.2021

 

У школе праводзяцца кансультацыі па падрыхтоўцы вучняў да ЦТ. На гэтых занятках вучні могуць паўтарыць і сістэматызаваць веды па прадметах школьнай праграмы. Напрыклад, па беларускай мове вучні паўтаралі тэарэтычны матэрыял, выконвалі заданні па розных раздзелах мовазнаўства, пісалі слоўнікавыя словы, аналізавалі РТ-2021. Па беларускай мове ЦТ адбудзецца 16 чэрвеня.

image-15-06-21-08-38

image-15-06-21-08-38-1