Узнагародзілі пераможцаў другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

07.12.2021

 

Блаславёны час у жыцці чалавека, калі прыходзіць поспех. Але выпадае ён не ўсім, а толькі тым, хто гэтага заслужыў упартай працай, самаадданасцю, верай у сваю справу.

Алімпіяда па вучэбных прадметах – гэта праверка не толькі ведаў, але і стойкасці, сабранасці, стрэсаўстойлівасці і знаходлівасці. Менавіта гэтыя якасці дэманстравалі пераможцы другога этапу  алімпіяды па вучэбных прадметах.

22 пераможцы ўзнагароджаны грашовымі сродкамі, дыпломамі ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама.

Гэта Сяргей Надзея, Бобрык Таццяна, Жаўняровіч Цімафей, Клімаў Ягор, Ількевіч Арына,  Аляксей Томкавіч, Радзівонава Кацярына, Мацук Марыя,  Дзяруга Валерыя,  Мікіта Касушкін, Малькевіч Арына, Бабушкін  Аляксей,  Кароль Віалета, Ямшчыкоў Аляксандр, Анасовіч Анастасія, Малафей Барыс, Касцевіч Надзея, Альфер Яўген.

Заслугоўваюць падзякі і настаўнікі, якія падрыхтавалі пераможцаў – І.Е.Мамай, С.Я.Магамедава, В.Р.Руткевіч, Т.А.Бруева, В.М.Сапронава, Т.Л.Жук, А.І.Пільчук, А.І.Семянковіч, А.Г.Семянковіч, А.В.Быкава, А.М.Паслед, А.А.Ваўчкова.

Победители олимпиад СШ 3 Вилейка