Вакцынацыя. Паспець да “Амікрона”

24.01.2022

 

З канца снежня мінулага года ў Беларусі ад каранавіруснай інфекцыі пачалі прышчапляць падлеткаў ад 12 да 17 гадоў.

22 студзеня ва ўстанове адукацыі  “Сярэдняя школа № 3 г.Вілейкі” прайшла сустрэча бацькоў, на якой абмяркоўвалася пытанне вакцынацыі падлеткаў.

На сустрэчы прысутнічалі ўрач-педыятр С.І.Зыбко, памочнік урача эпідэміёлага Одушэў Д.А.

Ці трэба рабіць тэст на антыцелы перад прышчэпкай? Якія супрацьпаказанні? Ці трэба рабіць другую прышчэпку? На гэтыя і другія пытанні адказалі бацькам медыкі ў час сустрэчы.

image-24-01-22-09-01-1 image-24-01-22-09-01-2

image-24-01-22-09-01-3 image-24-01