Мае вы родненькія!

30.03.2022

 

 

10 красавіка ў розных краінах святкуецца Дзень братоў і сясцёр.

Такое сямейнае свята — добрая нагода патэлефанаваць ці напісаць адно аднаму, павіншаваць ці проста спытацца, як справы. Прапануем далучыцца да гэтай цудоўнай  традыцыі і аб’яўляем чарговы сямейны конкурс «Мае вы родненькія!».

родненькіяДашліце, калі ласка, на почту: sh3.kabinet302@yandex.by  фотаздымак, на якім вы і вашы брат ці сястра, дадайце невялікі аповед пра сямейныя адносіны і дружбу, пра тое, за што вы ўдзячны адно аднаму і г.д.

Найлепшы аповед з фотаздымкам будзе накіраваны на конкурс у часопіс «Алеся».  Аповед з фотаздымкам дасылайце да 4 красавіка.

Думаецца, такая публікацыя стане выдатным падарункам вашаму роднаму.