21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сёння ў школе было сапраўднае свята мовы! Вучні прынялі ўдзел у шэрагу цікавых мерапрыемстваў: "Інтэлектуальны марафон"(для вучняў 10 класаў), "Свая гульня"(для вучняў 8 класаў), "Літаратурны брэйн-рынг"(для вучняў 5 класаў), «Слабае звяно»(для вучняў 7 класаў), гульнёвая праграма "Мова родная, мова модная"(для вучняў пачатковых класаў, якія наведваюць школьны лагер у час дадатковых канікул), акцыі "Памяняй цукерку на беларускае слова"(для вучняў і настаўнікаў),"Адкрыты мікрафон"(для вучняў 5-11 класаў і настаўнікаў), "Беларускамоўная валянцінка"(для вучняў 7-10 класаў і настаўнікаў). Дзевяцікласнікі выпусцілі літаратурныя газеты, у якіх праілюстравалі паэму "Новая зямля" Якуба Коласа. Наперадзе вучняў яшчэ чакаюць разнастайныя мерапрыемствы па беларускай мове і літаратуры. Прадметны тыдзень у школе працягваецца.