Заняткі на базе МАІРА

18.03.2024
Пры падрыхтоўцы да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры Місюль Маргарыта, вучаніца 9 “А” класа, наведала двухтыднёвыя заняткі, якія праводзіліся  на базе МАІРА. Падчас заняткаў вучні ўзмацнілі свае тэарытычныя веды, павысілі ўзровень дасведчанасці ў напісанні комплекснай работы і водгуку на мастацкі твор. Акрамя заняткаў, для ўдзельнікаў алімпіяды былі арганізаваны цікавыя сустрэчы і экскурсіі: напрыклад, у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, на журфак БДУ, у бібліятэку імя Францішака Багушэвіча, дзе адбылася сустрэча з праўнучкай Якуба Коласа Васілінай Міцкевіч, у БДТУ, дзе вучні сустрэліся з пляменнікам Ядвігіна Ш.
✨✨✨Наперадзе - заключны этап рэспубліканскай алімпіяды.
Жадаем Місюль Маргарыце ўдачы і поспехаў у старажытным Брэсце!