Экзамены 2020

03.06.2020

 

Для навучэнцаў 9-х класаў вызначаны тры даты – 2, 4, 9 чэрвеня. Гэтымі днямі выпускнікі базавай школы напішуць дыктоўкі па беларускай і рускай мовах, выканаюць кантрольную работу па матэматыцы.

Вучні 11-ых класаў пісьмовыя работы выканаюць 1, 3, 5 чэрвеня. Адзінаццацікласнікі пішуць пераказ па беларускай  ці рускай мове, выканаюць кантрольную работу па матэматыцы, здадуць у вуснай форме экзамены па гісторыі Беларусі і замежнай мове.

Пры правядзенні экзаменаў ўстанова адукацыі забяспечвае выкананне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў: наяўнасць антысэптыкаў у месцах правядзення экзаменаў, арганізаванга правядзенне экзаменаў у памяшканнях вялікіх плошчаў, забяспечаны іх належны санітарны стан, старанна вымыты кабінеты і мэбля. Забяспечана рассадка вучняў у аўдыторыях па адным вучні.

Пры правядзенні экзаменаў у вуснай форме складзены графік прыходу вучняў па 5 чалавек. Членам экзаменацыйных камісій, вучням рэкамендавана выконваць масачны рэжым падчас экзаменаў. Выключана знаходжанне пабочных людзей у вучэбных кабінетах.

 

*******

Сёння, 2 чэрвеня, 72 вучні, якія заканчваюць школу на ІІ ступені навучання і выхавання пішуць дыктоўкі па беларускай і рускай мовах, кантрольную работу па матэматыцы.

Упэўненасці і поспехаў кожнаму ў час экзаменаў.

image-02-06-20-11-00 image-02-06-20-11-00-2

image-02-06-20-11-00-1 image-02-06-20-11-00-3

******

Першага чэрвеня для 33 вучняў адзінаццатых класаў стартавала экзаменацыйная пара.

image-01-06-20-10-44 image-01-06-20-10-44-1

image-01-06-20-12-01-1 image-01-06-20-12-01 (1)