Да экзаменаў падрыхтаваліся

04.06.2020

image-04-06-20-02-16Сёння, 4 чэрвеня, вучні 9-х класаў пісалі дыктант па рускай і беларускай мовах, выконвалі кантрольную работу па матэматыцы. Эпідэмічная сітуацыя дыктуе свае патрабаванні, большасць вучняў на экзамене ў масках, сядзяць адно ад аднаго на пэўнай адлегласці. Памяшканне, дзе ішлі экзамены было апрацавана дэзынфіцыруючымі сродкамі, добра праветрана. Дзеці ведалі, што ў час экзаменаў ім дазволена карыстацца антысэптыкам, які знаходзіўся ў класе, на парце – вада.