Правесці час з карысцю…

07.07.2020

 

Навучыць дзіця бяспецы - задача няпростая і рабіць гэта трэба з самых малых гадоў, бо менавіта ў дзіцячым узросце фарміруецца культура бяспекі на ўсё жыццё.

У горадзе Вілейка з'явілiся чарговы абноўленыя прыпынкi грамадскага транспарту. І прыпынкi не простыя, а бяспечныя. На iх героі мультфільма МНС «Волшебная книга» тлумачаць простыя, але вельмі важныя правілы.

Новыя іміджавыя аб'екты МНС прыцягваюць ўвагу не толькі пасажыраў, але таксама мясцовых жыхароў і гасцей раённага цэнтра. Падчас чакання прыбыцця аўтобуса бацькі з дзецьмі могуць правесці час з карысцю: паўтарыць правілы бяспекі, алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару. Вярнуўшыся дадому, можна паглядзець навучальны мультсерыял, каб разам з героямі «Волшебной книги» замацаваць карысныя веды.

IMG-2347708b335b25e9c0e4364900618f50-V

IMG-55c4cd03244b5ad9b31e426c3b0b3e3f-V