Мороз и солнце; день чудесный
26.02.2021
Памятные даты зимних месяцев:
|
|||
Интересно знать! Что такое снег и откуда он берется?
* * * * * * *
Очень снежная зима, веселится детвора...
* * * * * * *
* * * * * * *
Зима - время года, которое физически отталкивает, но притягивает душевно. Это дни, когда весь мир словно засыпает. А в это время вокруг нас начитает просыпаться неведомая, притягательная и манящая снежная жизнь. Все вокруг напоминает нереальную сказку, в которую хочется поверить.
В те дни, когда мир повелевается снежной стихии, поэты берутся за свою работу - творить. Они вдыхают морозный воздух, черпая вдохновение из всего, что их окружает.
А.С. Пушкин
* * * * * * *
Поет зима — аукает,
Мохнатый лес баюкает
Стозвоном сосняка.
Кругом с тоской глубокою
Плывут в страну далекую
Седые облака.
А по двору метелица
Ковром шелковым стелется,
Но больно холодна.
Воробышки игривые,
Как детки сиротливые,
Прижались у окна.
Озябли пташки малые,
Голодные, усталые,
И жмутся поплотней.
А вьюга с ревом бешеным
Стучит по ставням свешенным
И злится все сильней.
И дремлют пташки нежные
Под эти вихри снежные
У мерзлого окна.
И снится им прекрасная,
В улыбках солнца ясная Красавица весна.
С.Есенин
|
Белый снег, пушистый
В воздухе кружится
И на землю тихо
Падает, ложится.
И под утро снегом
Поле забелело,
Точно пеленою
Всё его одело.
Тёмный лес что шапкой
Принакрылся чудной
И заснул под нею
Крепко, непробудно…
Божьи дни коротки,
Солнце светит мало, -
Вот пришли морозцы -
И зима настала.
Труженик-крестьянин
Вытащил санишки,
Снеговые горы
Строят ребятишки.
Уж давно крестьянин
Ждал зимы и стужи,
И избу соломой
Он укрыл снаружи.
Чтобы в избу ветер
Не проник сквозь щели,
Не надули б снега
Вьюги и метели.
Он теперь покоен —
Всё кругом укрыто,
И ему не страшен
Злой мороз, сердитый
Суриков И.З
|
Идет волшебница-зима,
Пришла, рассыпалась клоками
Повисла на суках дубов,
Легла волнистыми коврами
Среди полей вокруг холмов.
Брега с недвижною рекою
Сравняла пухлой пеленою;
Блеснул мороз, и рады мы
Проказам матушки-зимы.
А.С.Пушкин
|
Беля берёза
Под моим окном
Принакрылась снегом,
Точно серебром.
На пушистых ветках
Снежною каймой
Распустились кисти
Белой бахромой.
И стоит береза
В сонной тишине,
И горят снежинки
В золотом огне.
А заря, лениво
Обходя кругом, обсыпает ветки
Новым серебром.
С.Есенин
|
Студзень стараецца апраўдаць сваё імя і радуе марознымі днямі. Жадаем вам не мёрзнуць гэтай парой і прапануем вершы беларускіх пісьменнікаў пра зіму.
Першы снег
У абшары навакольным
Над папарам, лугам, полем
Снег тчэ мяккі змрок.
Кожную сняжынку тую
Кружыць, туліць і цалуе
Весялун-вятрок.
Дрэвы ў футры і карункі —
Шчодрыя зімы дарункі
Ахінаюць стан.
Галавой кіўнуў гулліва
Вяз таполі сарамлівай,
Маладзейшым стаў.
I абрусам вышываным
Засцілаюцца паляны,
Далягляд і дол.
На вяселле зімкі жвавай
З дзедам грозным і ласкавым,
На багаты стол.
Дзесьці йдуць маладажоны
Сцежкай пухам вылажонай,
Шчасныя ўдваіх.
Эх, як хораша, урачыста,
Як душы парывы чысты
У час хвілін такіх!
Рыгор Барадулін
|
Зіма
Надышлі марозы,
Рэчкі закавалі,
Белыя бярозы
Шэранем убралі.
Замялі дарогі
Ветрыка снягамі.
Лес, як дзед убогі
З доўгімі вусамі.
Апусціў галіны
I стаіць журботна,
Зрэдку верхавіны
Зашумяць маркотна.
Мяккая пярына
Вочы адбірае.
Белая раўніна —
Ні канца ні краю.
Пад пялёнкай белай
Травы і лісточкі.
Рэчка анямела
Змоўклі ручаёчкі.
Амярцвелі лозы,
Чуць галлём хістаюць.
А ў палях марозы
Ды вятры гуляюць.
Якуб Колас
|
Завіруха
У бубны дахаў вецер б'е,
Грыміць па ім, звініць, пяе,
І спеў ліецца ўсё мацней,
- Гулянку справіў пан Падвей.
У бубны дахаў вецер б'е,
Грыміць па ім, звініць, пяе.
Ускіпела снежнае віно,
І белай пенай мкне яно.
У бубны дахаў вецер б'е,
Грыміць па ім, звініць, пяе.
Па вулках вее дзікі хмель,
Гудзіць сп'янелая мяцель.
У бубны дахаў вецер б'е,
Грыміць па ім, звініць, пяе.
Максім Багдановіч
|
У калядны вечар
Міргае поўня вокам,
І дрэмлюць ліхтары.
Калядна ўсё навокал
На снежаньскім двары.
Такая спакайнеча
На поплаве пустым.
Напевы з хаты нечай
Чуваць на паўвярсты.
Аж сэрца замірае –
Счарованы стаіш,
Красою ахінае
Адбеленая ціш.
І пах марознай хвоі
Навее згадкі мне.
Імчаць па гурбах мроі
На белым скакуне.
Мікола Ляшчун
|
Зімой у лесе
І лягла ж цішына
У бары за гарой, —
Каб дравінка адна
Хоць кіўнула сабой.
Снег пушаны залёг
На галінах сасон,
І чарнобель, і мох
Атуліў сабой ён.
Сокат птушак замёр,
Як бы поўнач была,
Адно свісне тапор
Ды зазвоне піла.
Гэта сілу сваю
Так прабуе мужык;
Рухнуў дуб на зямлю,
Як магуч і вялік…
Далей — глуш, цішына
У бары за гарой, —
Каб дравінка адна
Хоць кіўнула сабой.
Янка Купала
|
Снежны дзед
Колькі шуму, колькі смеху:
Дзеда лепім мы са снегу!
Задала зіма работы —
Па двары кацілі ўтрох
I паставілі ля плоту.
Дзед стаіць, хоць і без ног.
Замест рук уткнулі папкі,
Вочы — вугалю кавалкі,
Нос — чарэпак з гладыша,
Барада — шматок кудзелі,
А на лысіну надзелі
Кош замест капелюша.
Ну і дзед! Відаць, яму
Тут стаяць усю зіму.
Будзе ён тут па начах
Наганяць на зайцаў страх,
Каб не бегалі сюды
Сад псаваць наш малады!
Ніл Гілевіч
|
Паважаныя сябры,
калі ў вас ёсць натхненне,
калі вы хочаце, каб ваш верш быў надрукаваны на старонках
нашага сайта,
прысылайце работы на пошту:
|
Марозны белы вецер хіба
Не супакоіцца да рана.
Цвяты крыштальныя на шыбах
Цвітуць і пальцы мае раняць.
Там, дзе калісь глядзелі ўдаль мы,
— У снягах паўночнае Сахары
— Гараць сярэбраным пажарам
Смалістыя за шляхам пальмы.
Усе год новы спатыкаюць...
А снег гусцейшы і цямнейшы...
I ноч усю агнём палаюць
Мае пурпуравыя вершы.
Максім Танк
|