Канікулы скончыліся - засталіся ўражанні

11.11.2021

 

Вучні школы на восеньскіх канікулах вольны час правялі з карысцю – не толькі адпачылі, але і больш даведаліся пра сваю радзіму.

Дапамагла ў гэтым і экскурсія ў Вілейскі краязнаўчы музей, дзе ашчадна захоўваюцца звесткі пра мінулае і экспанаты - сведкі даўнейшых падзей.

Гідам у мінулае стала для іх навуковы супрацоўнік Вольга Коласава. Падчас экскурсіі яна расказала, што адлік сваёй гісторыі музей вядзе з 30 ліпеня 1982 года, першая экспазіцыя адчынілася 7 мая 1985 года. У 2014-м будынак экспазіцыі музея быў закрыты на капітальны рамонт і сёння мае сучасны прывабны выгляд. Для наведвальнікаў ладзяцца разнастайныя часовыя экспазіцыі. Пры падтрымцы і дапамозе райвыканкама ў 2021 годзе музей набыў новае экспазіцыйнае абсталяванне, і з 1 верасня бягучага года тут працуе новая часовая экспазіцыя «Лёс чалавека. У полымі часу”. 3 ёй і пазнаёміліся юныя віляйчане. Экспазіцыя складаецца з некалькіх раздзелаў. Першы знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй Вілейшчыны ў часы II Рэчы Паспалітай. А гэта - лёсы людзей і падзеі гэтага перыяду, яго наступствы і адлюстраванне ў сучасна сці.

Другі раздзел - удасканалены і насычаны новымі, невядомымі раней наведвальнікам музея, матэрыяламі з фондаў музея - расказвае пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Вілейшчыне. Ваенная гісторыя - у фактах і сведчаннях, такая, якой і была, балючая і страшная, гераічная  і пераможная. Многім наведвальнікам запомнілася інтэрактыўная зона «Партызанская школа».

Трэці блок - пра старажытную гісторыю Вілейшчыны. Пра яе ўнікальнасць сведчаць цікавыя археалагічныя знаходкі, як, напрыклад, шабля брата Напалеона - без увагі гэты экспанат 1812 года не застаўся. След на Вілейшчыне пакінула і Першая сусветная вайна - гэта тэма так сама прадстаўлена ў экспазіцыі праз мастацтва.

Ведаць больш пра свой край, каб потым на жыццёвых шляхах-дарогах расказаць усім, адкуль ты родам, дзе твае карані - такое пажаданне атрымалі юныя наведвальнікі музея.

image-04-11-21-12-38 

image-04-11-21-12-37-1