Знаўцы беларускай мовы

21.04.2020

 

Прозвішчы васьмікласніка Томкавіча Алексея і пяцікласніцы Саланец Сафіі ў сярэдняй школе №3 г. Вілейкі ведаюць усе: і настаўнікі, і бацькі, і вучні. Гэтыя вучні з пачатковых класаў актыўна і вынікова ўдзельнічаюць у разнастайных інтэлектуальных конкурсах і прадметных алімпіядах.

 Аляксей і Сафія ўдасканальваюць сябе паступова, з кожнай перамогай, з кожнай прачытанай кнігай. Канцэнтрацыя ведаў і поспехаў дазволіла ім стаць пераможцамі абласной інтэрнэт-алімпіяды па беларускай мове: Аляксей узнагароджаны дыпломам другой ступені, а Сафія – дыпломам трэцяй ступені. Іх перамога – заканамерная з’ява.

Віншуем Сафію і Аляксея з перамогай і жадаем  поспехаў!