Зноў дзевятага мая…

11.05.2020

 

Зноў дзевятага мая… Наш горад прыгожы

І спакойна ў Вілейцы, а памяць  трывожыць

Сорак пяты. Святая для кожнага дата

Мужнасць простых салдат беларускае хаты.

Сорак першы. Катуюць палонных

Ды знішчаюць бальніцы і школы,

Забіваюць жанчын і дзяцей,

І страляюць, і паляць людзей.

Нашы мсціўцы ў гады ліхалецця

Не баяліся ўласнае смерці.

Помста-міна Пятра, Леаніда

І кранальные слова: “Не выдаў!..”

Партызан і падпольшчык тут мае заданне

І здабыць вызваленне з нас кожны жадае.

Не праходзяць са зброяй на фронт цягнікі,

І змагаюцца дзеці і гінуць бацькі.

Перамогі час блізкі і слаўны…

Малады і рашучы Асланаў,

Правы бераг Дуная Зубовіча

І гранаты ў руках Лаўрыновіча.

Зноў дзевятага мая… Наш горад прыгожы

І спакойна ў Вілейцы, а памяць трывожыць

Зноў вясна! Год дваццаты… А там  - сорак пяты.

Перамогу мы помнім. Віншуем са святам!

Уладзімір Казіміравіч Томкавіч,

выкладчык беларускай мовы і літаратуры

ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Вілейкі»

IZbsfSVnJBU