Развітанне са школай

29.05.2020

Дарагія вучні! Паважаныя настаўнікі, бацькі. 

30 мая ва ўсіх установах адукацыі Беларусі прагучыць апошні званок, які азначае зусім не кропку, а новы этап у жыцці. 35 выпускнікоў развітаюцца праз некалькі дзён са школай, якая стала тым месцам, дзе кожны атрымаў не толькі веды, але і адкрыў у сабе новыя таленты.

Сёння той дзень, пра які хлопцы і дзяўчаты марылі доўгі час. Час развітання надышоў. Развітвацца цяжка, яшчэ цяжэй адпускаць. Хочацца верыць, што сёлетнія выпускнікі стануць мэтанакіраванымі, годнымі людзьмі нашай краіны.

Стойкаці, сілы, каб зрабіць першыя крокі ў самастойнае жыццё, добрага шляху. Няхай ён будзе светлы. Паважаныя бацькі, самыя шчырыя віншаванні з нагоды сёняшняга свята. Няхай шанцуе вашым дзецям.

Усім вучням цікавых летніх канікулаў.

unnamed