Развітацца са школай праз YouTube і Instagram

03.06.2020

 

Анлайн-акцыю «Дзякуй, настаўнік, дзякуй, школа!» запусціла Міністэрства адукацыі

14359125_1292794734073488_3002326954210780142_nДарагія выпускнікі навучальнай установы, вам прпануецца прыняць удзел у цікавых флэшмобах, займальных чэленджах, крэатыўных марафонах і лайф-актыўнасцях і падзякаваць сваім настаўнікам за іх цярпенне, працу і веды, атрыманыя ў школе.

ФЛЭШ-МОБ «ПОСТ УДЗЯЧНАСЦІ»

Кожны выпускнік, які мае акаўнт у Instagram, можа выказаць словы ўдзячнасці і расказаць пра сваіх настаўнікаў. Для гэтага трэба прыгадаць любімага педагога, знайсці цікавыя фатаграфіі са школьнага жыцця або запісаць кароткае відэа, дадаць хэштэгі #дзякуйнастаўнік, #дзякуйшкола, пазначыць сваіх аднакласнікаў, настаўнікаў, нумар школы, горад і  выкласці пост у Instagram. Найлепшыя пасты будуць апублікаваныя ў афіцыйным Instagram-акаўнце Міністэрства адукацыі.

YouTube -АКТЫЎНАСЦЬ «ДЗЁННІК ПАЖАДАННЯЎ»

Даўняй традыцыяй у выпускнікоў было пакідаць пажаданні адзін аднаму на выпускных стужках, у фотаальбомах або дзённіках. Арганізатары акцыі прапануюць стварыць YouTube-каналы сваіх класаў і на іх весці «Дзённікі пажаданняў». Для гэтага трэба зарэгістраваць YouTube-канал, назваць яго «Дзённікі пажаданняў» з нумарам школы, указаннем горада, зняць кароткае відэапажаданне, размясціць яго на канале, а спасылку адправіць на электронную пошту nchtdm@nchtdm.by.

Самыя цікавыя і крэатыўныя відэапажаданні будуць размешчаны на афіцыйным маладзёжным YouTube-канале «ON!». 

ЛАЙФ-ФОТА «ВЫПУСК-2020»

Трэба зрабіць жывое фота або сэлфі са сваім класам і настаўнікамі на фоне школы, далучыць да яго хэштэг #выпуск2020, #дзякуйнастаўнік, #дзякуйшкола, размясціць яго на старонцы ў любой з сацыяльных сетак: «УКантакце», Instagram, «Аднакласнікі» ці Facebook.

Па выніках акцыі найлепшыя здымкі будуць размешчаны на афіцыйных старонках у сацыяльных сетках Міністэрства адукацыі. 

МУЗЫЧНЫ ЧЭЛЕНДЖ «МАЛАДОСЦЬ У КІШЭНІ»

Усім выпускнікам 2020 года прапануюць праспяваць песню гурта NaviBand «Маладосць у кішэні». Знайсці тэкст песні «Маладосць у кішэні» і фанаграму можна на афіцыйным сайце гурта NaviBand. Неабходна праспяваць гэтую песню ўсім класам, зняць на відэа і выкласці яго ў Instagram, з хэштэгамі #выпуск2020,  #дзякуйнастаўнік, #дзякуйшкола, #маладосцьукішэні.

Найлепшыя работы будуць размешчаны на афіцыйных старонках Міністэрства адукацыі ў сацыяльных сетках і Telegram-канале ведамства.