Атрымалі прафесію ў школе

09.06.2020

 

Сёлета ў школе ў першыню прайшлі кваліфікацыйныя экзамены ў вучняў 11-ых класаў па выніках асваення адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых у рамках працоўнага  навучання.

На працягу двух гадоў вучні ўстановы адукацыі наведвалі заняткі ў ДУА «Вілейскі дзяржаўны каледж». Пасля здачы экзаменаў вучні атрымалі пасведчанні аб прысваенні кваліфікацыйнага разраду па прафесіях «сталяр» і «прадавец».

Віншуем з прысваеннем кваліфікацыйнага разраду па прафесіі «прадавец» Станкевіч Ганну і Стэльмах Паліну; з прысваеннем разраду па прафесіі «сталяр» - Майсака Івана, Несцяровіча Кірыла і Багурова Захара.

458 457