Дзякуй, школа!

12.06.2020

1

 

11 чэрвеня  выпускнікі ўстановы адукацыі атрымалі атэстаты аб заканчэнні агульнай сярэдняй адукацыі.

Кожны чалавек з цягам часу пакідае свой родны кут і любімую школу. А здаецца зусім нядаўна першы вераснёўскі дзень сабраў удзельнікаў урачыстасці на першую лінейку. Хто б мог падумаць, што так хутка пралятуць 11 гадоў. Са школай развіталіся 34 выпускнікі, ад якіх не адарваць вачэй. Дарослыя - з сур’ёзнымі планамі на будучае.

Безумоўна, асаблівыя словы прагучалі ў адрас настаўнікаў і бацькоў, класных кіраўнікоў. Менавіта класны кіраўнік задае атмасферу ў класе, з’яўляецца першым памочнікам кожнаму вучню.

Медалістам уручылі залатыя медалі, бацькам – падзячныя пісьмы.

Няхай шануе вас лёс, выпускнікі 2020 года!

3

4

5

6 10

12 7

14 9

15

16

17 18

19

2021

23

24 26

28

30

31

2 

image-12-06-20-10-42-4