Працягні лапу дапамогі

04.02.2021

 

Жывёла з даўніх часоў была пастаянным спадарожнікам людзей. Пра ўплыў хатніх жывёл на паводзіны дзяцей вядома даўно. Яшчэ ў 1969 годзе амерыканскі псіхатэрапеўт Б.Левінсан пісаў, што жывёла дапамагае зламаць варожыя адносіны дзіцяці даmaxresdefault1 навакольнага асяроддзя і ўстанавіць камунікатыўныя сувязі.

У большасці дзяцей на пэўным этапе — у адных у сем, у другіх у дзесяць, у трэціх у дванаццаць гадоў — узнікае імкненне да цесных зносін са свойскай жывёлай. Многія бацькі чуюць ад сваіх дзяцей просьбу ўзяць кацяня. Замест кацяняці могуць фігураваць шчаня, хамячок, трус, радзей птушка або рыбкі. Але ў любым выпадку сэнс просьбы дзіцяці адзін: яно хоча, каб у доме з’явілася жывёла. Пры гэтым не мае значэння, ці шмат у яго цацак. Нават калі іх мала і бацькі спрабуюць спакусіць сваё дзіця якой-небудзь моднай навінкай гульнявой індустрыі замест муркі ці жучкі, дзіця нярэдка застаецца непахісным.

Псіхолагі вылучаюць мноства прычын, па якіх варта завесці хатняга гадаванца:

  • узровень агрэсіўнасці і канфліктнасці ў дзяцей, якія маюць хатнюю жывёлу, у два разы ніжэйшы, чым у дзяцей, якія не маюць яе;
  • жывёла стымулюе мноства розных відаў дзейнасці: назіранне і гульню, працу, творчасць, спаборніцкі працэс — у выніку ў дзіцяці фарміруецца здаровая цікаўнасць, яно вучыцца быць назіральным, у яго развіваецца фантазія;
  • хатні гадаванец можа вылечыць ад заікання, а таксама дапамагае замкнутым дзецям уліцца ў навакольны свет;
  • дзіця пры зносінах з жывёлай натуральным чынам вучыцца праяўляць беражлівыя і клапатлівыя адносіны да ўсяго жывога;
  • жывёла незаменная ва ўмацаванні фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей;
  • ні адно дзіця не сутыкнецца з праблемай адзіноты, калі побач любімы жывы сябар, а нерашучым і замкнутым дзецям гадаванцы нярэдка замяняюць сяброў;
  • наяўнасць жывёлы ў доме дысцыплінуе: дзіця хутчэй і лепш зразумее, што ўсё жывое патрабуе догляду, харчавання, магчыма, нават перабудовы распарадку дня ў адпаведнасці з патрэбамі жывёлы;
  • у дзіцяці выхоўваюцца пачуц цё адказнасці, патрэбы і ўменні клапаціцца не толькі пра сябе, але і пра іншых — а гэта лепшая прышчэпка ад эгаізму, асабліва калі дзіцяўсям’і адно.

Такім чынам, якія б добрыя ні былі сучасныя гульні і мяккія цацкі, яны не могуць замяніць жывога гадаванца ні ў адным з гэтых пунктаў. Таму, дарагія дарослыя, калі вашаму дзіцяці вельмі хочацца мець кошачку ці сабачку, пастаўцеся да яго просьбы сур’ёзна. Узважце ўсе за і супраць і паспрабуйце не пазбаўляць сваё дзіця так неабходных яму зносін з жывой істотай. I, галоўнае, памятайце, што адносіны да жывёлы павінны быць такімі, каб пры ўзнікненні думкі: “А што будзе, калі заўтра мы памяняемся месцамі?” — вам не было ні сорамна, ні страшна.

i