Гульня-конкурс “Пагуляем у роднае слова”

19.02.2021

 

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Менавіта 21 лютага ў далёкім 1952 годзе загінулі 5 студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бенгалі статуса дзяржаўнай у imagesтагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. Адзначаецца гэты дзень з 2000 года.

Якая прыгожая, мілагучная, мяккая, і ў той жа час, яскравая, звонкая, моцная наша мова. На кожны  выпадак знойдзецца ў ёй патрэбнае слова і трапны фразеалагізм. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. Толькі гэтую мову мы можам назваць роднай, бо гэта мова нашай зямлі, нашых рэк, азёр і лясоў.

Каб  выклікаць цікавасць вучняў да вывучэння беларускай мовы і  літаратуры, раскрыць індывідуальныя і творчыя здольнасці, пазнавальныя інтарэсы кожнага вучня, стварыць умовы для інтэлектуальнага і эмацыянальнага самавыражэння асобы школьніка, у чытальнай зале бібліятэкі ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Вілейкі” прайшла гульня-конкурс “Пагуляем у роднае слова”.

У гульні ўдзельнічалі вучні 5–х класаў. Кожная каманда напачатку агучыла сваю назву і абараніла яе. Далей вучням былі прапанаваны 7 раўндаў з наступнымі заданнямі:

  • медыяазбука (на кожны малюнак назваць слова па - беларуску);
  • напісаць працяг прыказкі;
  • патлумачыць фразеалагізм;
  • шарада “Пралеска”;
  • пазнаць беларускую песню, назваць выканаўцу;
  • літаратурная крыжаванка;
  • сабраць са слоў выказванні славутых беларусаў.

 16 18

14 15

Падчас гульні вучні  дэкламавалі вершы беларускіх паэтаў. На фоне іх чытання дэманстраваліся слайды з краявідамі беларускай зямлі.

Мерапрыемства прайшло цікава і займальна, але вучні яшчэ доўга паміж сабой штосьці абмяркоўвалі, шукалі адказы на заданні, якія не ўдалося выканаць падчас правядзення гульні-конкурсу.

19

І мы перакананы, што такія мерапрыемствы будуць праводзіцца не толькі таму, што яны павучальныя, змястоўныя, цікавыя, а яшчэ і таму, што прывіваюць любоў да роднай мовы. І хочацца верыць, што тыя вучні, якія душой дакрануліся да твораў беларускіх пісьменнікаў, будуць імкнуцца, каб роднае слова гучала ў вяках.

17