БЫВАЙ, ЗІМА! СУСТРАКАЕМ ВЯСНУ!

01.03.2021

Масленіца – старажытнае славянскае свята, якое сімвалізуе праводзіны зімы і радаснае чаканне вясны. У гэтым годзе педагагічны калектыў школы да гэтага свята пачаў рыхтавацца загадзя. Так у рамках правядзення рэспубліканскага дыстанцыйнага конкурса па інтэр’ернаму дызайну “Зялёны дом” была аформлена  фотазона  «Бывай, зима! Сустракаем вясну!»

DSCN6949

i (1)

i (4)1

i


Адкуль прыйшла Масленіца?

Было гэта яшчэ ў старадаўнія часы, калі жыў на нашай зямлі сам Карачун, уладар зімовых маразоў і лютага холаду. Аднойчы ён пасварыўся з нябеснымі багамі і — задумаў ператварыць усю зямлю ў мёртвае заснежанае царства.
Але нябесныя багі вырашылі, што сам Карачун і Зіма, яго верная сяброўка, на зямлі будуць панаваць толькі частку года, а затым прыйдзе Вясна, і колазварот пораў года будзе няспынны. Аднак, калі прыйшоў час даць дарогу Вясне, старая Зіма раптам заўпарцілася. Ужо вельмі не хацелася ёй правальвацца ў падземнае цёмнае царства.
— Не пайду,— усклікнула яна, зларадна ганяючы па зямлі самыя сцюдзёныя, са- мыя лютыя завеі з усіх, што ў яе заставаліся. — Не пайду, пакуль мяне не ўшануюць годнымі провадамі.
— Чым жа цябе задобрыць, як залашчыць? — пытаюцца напалоханыя багі.
— Як? А вось слухайце! Я хачу, каб у кожным доме свяціла па сонейку.
Багі прызадумаліся. Зіма прасіла немагчымага! Сонейка ж у небе толькі адно! ІІІкада ім стала людзей: калі не ўтаймаваць раз'юшаную Зіму, яна, чаго добрага, пач- не народ марыць холадам і голадам.
Раптам светлая багіня Лада радасна ўсклікнула:
— Я ведаю, што трэба зрабіць!
Яна абярнулася птушкай і спусцілася з нябёсаў на зямлю да людзей. 3 імі яна і пад- зялілася сваім сакрэтам.
У прызначаны час Зіма адправілася на ўласныя праводзіны. I не паверыла сваім ва- чам: у кожнай хаце, у кожным доме стаяць на сталах стравы смачныя, духмяныя, а ў цэнтры сапраўдная горка круглых, жаўтабокіх, румяных сонейкаў узвышаецца.
То былі бліны. Так, кожны блін свяціўся, як сонейка! А людзі весяліліся, скакалі, спявалі песні. Так яны ўшаноўвалі саму Зіму! I называлі яе спадарыняй шчодрай, хле- басольнай, вясёлай, сумленнай, масленай.
Старая Зіма так здзівілася, што нават пакаштавала блінцы-сонейкі з пылу-жару. Разамлелася яна ад такой гасціннасці і без спрэчкі, ператварыўшыся ў аблачынку, паляцела з зямлі ў неба.
А на змену ёй прыйшла Вясна. 3 тых самых часоў людзі кожны год шчодра спра- ваджваюць Зіму. А ў гонар новага вясновага сонейка пякуць бліны ды ладкі масле- ныя, якія навучыла пячы людзей багіня Лада.
Вось адсюль і назва пайшла — Масленіца блінная ды ладная.