Пазнай Беларусь і раскажы аб гэтым усім

21.06.2021

 

Нацыянальнае агенцтва па турызме запускае новы конкурс “Пазнай Беларусь”.

Конкурс праводзіцца ў намінацыях “Слоган” і “Плакат”. Удзельнікам намінацыі “Слоган” трэба прапанаваць ёмісты, яскравы, эмацыянальны выраз, які характарызуе Беларусь. Важна звярнуць увагу на лаканічнасць, выраз павінен складацца з двух-сямі слоў – так ён будзе больш запамінальны.

Для тых, хто бачыць Беларусь у вобразах і захапляецца яе краявідамі, падрыхтавана намінацыя “Плакат”.

Усе работы прымае Т.М.Шарыгіна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, да 01 верасня 2021 года.

Конкурсныя работы прымаюцца на беларускай і рускай мовах.

27 верасня лаўрэаты і дыпламанты конкурсу стануць вядомы і ва ўрачыстай атмасферы атрымаць прызы.

Поспехаў вучні, бацькі, калегі!