Акцыя “Чысты лес”

11.10.2021

 

9 кастрычніка вучні нашай школы прынялі актыўны ўдзел у республіканскай акцыі “Чысты лес”. Выхаванне беражлівых адносін да аднаго з самых галоўных рэсурасаў краіны – да лесу – менавіта такую мэту ставілі перад сабой ўдзельнікі акцыі.

Васьмікласнікі дапамагалі Вілейскаму вопытнаму лясгасу прыбіраць бытавыя адходы ў лясных масівах і прыдарожных палосах. Школьнікі сумесна з памочнікам ляснічага Андрэем Хіло правялі ўборку ляснога масіва паблізу жылых дамоў. Гэтая тэрыторыя – адно з любімых месцаў адпачынку гараджан, якія, на жаль, не заўсёды прыбіраюць за сабой смецце. Кілаграмы смецця, у тым ліку пластыкавыя і шкляныя бутэлькі і нават стары абутак, сабралі школьнікі. Дзеці былі ўражаныя тым, што не ўсе дарослыя разумеюць, што час распаду пластыка, напрыклад, складае амаль 200 гадоў, алюмініевых банак – 500, а шкло распадзецца праз тысячагоддзе. У якім стане мы пакінем планету нашчадкам залежыць толькі ад нас.

IMG_20211009_102511 (1) IMG_20211009_103509

IMG_20211009_105359

 IMG_20211011_103816