«Ведай свой край. Падарожнічаем разам

12.11.2021

 

Сумесны турыстычны праект пад такой назвай, які праводзіцца Вілейскім краязнаўчым музеем і сярэдняй школай №3, стартаваў у гэтым месяцы.

Плануецца, што праект будзе доўжыцца да чэрвеня наступнага года. Мэта яго - знаёмства з гісторыяй і культурай  нашага краю, гістарычнымі падзеямі і мясцінамі, звяза нымі з жыццём і дзейнасцю знакамітых людзей Вілейшчыны.

У рамках праекта адбудзецца шмат цікавых экскурсій. Так, у снежні вучні разам з музейнымі работнікамі зробяць гістарычную экскурсію «ад мястэчка да двара» (ад плошчы Свабоды да плошчы Цэнтральнай);

у студзені наведаюць хрыс- ціянскія святыні Вілейшчыны па маршруце Вілейка-Касута-Рабунь-Касцяневічы, а ў лютым звернуцца да тэмы «Вілейшчына мастацкая і літаратурная», пабываюць у мясцінах, дзе нарадзіліся, жылі і тварылі нашы знакамітыя землякі.

У планах турыстычнага праекта і наведанне лініі фронту Першай сусветнай вайны, і, оезумоўна, тэма Вялікай Айчыннай вайны (намечаны маршрут «Вілейка - мемарыял памяці былых вёсак - Куранец»). Летам наступнага года вучні школы наведаюць і старажытныя сядзібы нашага краю - Мацькаўцы, Альковічы, Стайкі, Старынкі.

Многа цікавага і пазнавальнага будзе ў рамках турыстычнага праекта. А стартаваў ён нядаўна, падчас школьных канікул, восень- скім праменадам па вуліцах горада - ад прыступкаў трэцяй школы да Цэнтральнай плошчы. Шасцікласнікі гэтай школы зрабілі запамінальную экскурсію, якую правяла навуковы супрацоўнік музея Вольга Коласава. У гэты дзень стаяла сонечнае над- вор’е, і настрой у школьнікаў быў цудоўны.

Радзіма - Бацькаўшчына,  месца, дзе нарадзіліся. Родны горад. Людзі. Гісторыя і сучаснасць. Вуліцы і будынкі. Продкі і нашчадкі. I памяць... Кожнае з гэтых паняццяў нібыта ажыло, стала яшчэ бліжэйшым падчас экскурсіі і безумоўна, усхвалявала і запомнілася.

Вучні шчыра ўдзячны Вользе Аляксандраўне Коласавай за цікавую і пазнавальную экскурсію, за падораны ім цудоўны настрой і за тое, што ім стала яшчэ бліжэйшай гісторыя малой радзімы.

76

75