Шануй роднае слова

25.02.2022

 

З 17 па 26 лютага ва ўстанове адукацыі праходзіць дэкада беларускай мовы і літаратуры.

♦ ♦ 

Кажуць, мова мая аджывае Век свой ціхі, ёй знікнуць пара. Для мяне ж яна вечна жывая, Як раса, як сляза, як зара! Пімен Панчанка. 25 лютага ў 10"А","Б" класах прайшло інтэлектуальнае спаборніцтва "Алімпіядны цягнік". Акрамя дзесяцікласнікаў, у яго правядзенні прымалі ўдзел і вучні-алімпіяднікі з 5,7,8 класаў. Вучні выконвалі заданні на трох станцыях : "Мовазнаўчая"," Літаратурная"," Творчая". Прапаноўваліся разнастайныя цікавыя заданні: растлумачыць лексічнае значэнне слоў, знайсці і выправіць памылкі ў сказах, перакласці словазлучэнні на беларускую мову. Вучні чыталі на памяць свае любімыя беларускія вершы, інсцэніравалі фразеалагізмы, пазнавалі па малюнках літаратурныя творы. Удзельнікі алімпіяды прадэманстравалі свае веды і атрымалі новыя. Перамагло імкненне і жаданне набываць веды! Да новых вяршынь!

♦ ♦ ♦

У 7 «Б» класе вучні прынялі ўдзел у гульні-конкурсе “Знаўцы роднай мовы”. Каманды “Сонейка” і “Сняжынка” рашалі рэбусы і метаграмы, утваралі са слоў прыказкі і прымаўкі, тлумачылі фразеалагізмы. Падчас гульні вучні удзельнічалі ў конкурсах “Перакладчык” і “Назаві адным словам”. Завяршэннем гульні стала складанне сінквейна пра мову.

♦ ♦ 

Шануй роднае слова

Конкурс малюнкаў “Беларускія творы” 6 «Б» клас

Што ж напісаць вам, дзеці?
“Сябры!”, “Былі ў мяне мядзведзі…”
“Трывога ў Ельнічах” прайшла,
І “Насцечка” сустрэла маму…
А вучні слухалі і малявалі…

♦ ♦ ♦

21 лютага прайшла свая гульня, прысвечаная Дню роднай мовы, Году гістарычнай памяці, пісьменнікам-юбілярам, падчас якой вучні 11 класаў шукалі адказы на  многія пытанні, напрыклад:

Што неадступна стаіць уваччу  Ніла Гілевіча? Што хоча Уладзімір Шахавец для свайго праўнука? Да чаго прышпіліў ордэн маршал танкісту ў вершы Максіма Лужаніна?

Адказы: шынялёк і пілотачка Быкава; не быў на вайне; да абгарэлай гімнасцёркі.

 

♦ ♦ ♦

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. У школе былі арганізаваны і праведзены акцыі "Адкрыты мікрафон", "Маё любімае беларускае слова". Вучні і педагогі чыталі вершы беларускіх паэтаў, перакладалі на беларускую мову словазлучэнні, да юбілею Якуба Коласа і Янкі Купалы былі выпушчаны літаратурныя газеты.

♦ ♦ ♦


 19 лютага вучні 6-х класаў наведалі экспазіцыю "Беларуская хатка". Навуковы супрацоўнік Вілейскага кразнаўчага музея Марыя Мячкоўкая расказала хлопчыкам і дзяўчаткам шмат цікавага з этнаграфіі і фальклору беларусаў.  

♦ ♦ ♦
Мова, як сонца маё беларускае, Ты свецішся словам кожным. Яўгенія Янішчыц.
     19 лютага адбылася гульня-спаборніцтва "Юныя лінгвісты" паміж вучнямі 7 "А","Б","В" класаў. Падчас мерапрыемства вучні паказалі свае веды па розных раздзелах мовазнаўства, прадэманстравалі кемлівасць, уважлівасць, знаходлівасць і камандны дух. Вучні з цікавасцю перакладалі словы з рускай мовы, разгадвалі крыжаванку, тлумачылі прыказкі і прымаўкі, выпраўлялі памылкі ў сказах, успаміналі літаратурныя творы і псеўданімы пісьменнікаў. У выніку перамогу атрымала каманда 7 "А" класа, якая набрала 44 балы з 50. Усе ўдзельнікі гульні-спаборніцтва пашырылі свае веды, з карысцю правялі час і атрымалі задавальненне ад каманднага спаборніцтва. 

♦ ♦ ♦

17 лютага ў школе пачалася дэкада беларускай мовы і літаратуры. У гэты дзень прайшоў рэспубліканскі конкурс "Буслік", у якім прынялі ўдзел 50 вучняў 3-11 класаў.

На першым паверсе была арганізавана выстава малюнкаў да твораў беларускіх пісьменнікаў.

image-18-02-22

♦ ♦ ♦

План прадметнай дэкады беларускай мовы і літаратуры

№ п/п

Назва мерапрыемства

Адказны за правядзенне

Клас

Дата, месца правядзення

1

Выпуск літаратурных газет да юбілею Якуба Коласа і Янкі Купалы

Кажура М.І.

9 “А”, ”В”

17.02-21.02

2

Рэспубліканскі конкурс “Буслік”

Кажура М.І.

5-11 класы

17.02, 14.00

3

Гульня-спаборніцтва “Юныя лінгвісты

Бруева Т.А

7 “А”, “Б”, ”В” класы

305 аўд., 19.02, 12.00

4

Конкурс малюнкаў “Беларускія словы”

Томкавіч У.К.

6 “Б”

18.02, 18.55, 204

5

Інтэрнэт-алімпіяда ад БДПУ імя Максіма Танка 

Крэпская Т.А.

10 "Б" клас

18.02,  каб. 302,

6

Наведванне выставачнай залы. Экспазіцыя “Беларуская хатка”

Крэпская Т.А.

6 “А”, ”В”

19.02, 10.30

7

Анлайн-віктарына “Знакавыя постаці”

Кажура М.І.

9”А”, ”Б”,”В”

19.02

8

Акцыя “Адкрыты мікрафон” (чытанне на памяць вершаў беларускіх паэтаў)

Бруева Т.А., Яўціхава К.М., Осіпаў К.М.

2-11 класы

21.02, на працягу дня

9

Акцыя “Маё любімае беларускае слова”

Бруева Т.А., Яўціхава К.М.

Калектыў школы

21.02, Фае 1 паверха

10

Свая гульня “Радкі вершаў”

Томкавіч У.К.

11 “А”, ”Б”

21.02, 8 урок, 308 аўд.

11

Выстава малюнкаў да твораў беларускіх пісьменнікаў

Бруева Т.А.

5-11 класы

17.02-21.02

12

Завочная літаратурная віктарына па творчасці пісьменнікаў-юбіляраў 2022

Бруева Т.А.

5 “А”, ”Б”

17.02-21.02

13

Гульня-конкурс “Знаўцы роднай мовы”

Буданава М.А., Яўціхава К.М.

7 ”Б”

22.02, 210 аўд., 7 урок

14

Інтэлектуальная гульня  “Разумніцы і разумнікі”

Бруева Т.А.

7 “А”

22.02, 305, 0 урок

15

Інтэлектуальны марафон па беларускай мове і літаратуры

Бруева Т.А.

10 “А”

23.02, 305 аўд., 7 урок

16

Літаратурны брэйн-рынг

Крэпская Т.А.

8 “А”, ”Б”, ”В”

23.02, 7 урок, 304

17

Адкрыты факультатыўны занятак ШАР “Алімпіядны цягнік”

Бруева Т.А.

10 “Б”, 5”А”, 

7 ”А”, 8 ”А”

25.02, 305 аўд., 0 урок

18

Конкурс-квэст знаўцаў роднай мовы і літаратуры

Кажура М.І.

9 “А”, ”В”

25.02, 209 аўд., 7 урок

 

56CDD3E9EA39